Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
27 лістапада 2024

На ААТ "Віцебскія дываны" адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з мастакамі-пленэрыстамі з Віцебска і гарадоў Расіі

Днямі ААТ "Віцебскія дываны" гасцінна прыняло ў сябе прадстаўнікоў Асацыяцыі Мастакоў-пленэрыстаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Віцебска.


На прадпрыемстве ў той дзень прайшоў плэнер. Падчас візіту мастакі намалявалі карціны, якія падарылі прадпрыемству.

- Кожная карціна-гэта адлюстраванне жыцця нашых цэхаў, глыбокае разуменне і павага да прафесіі ткача, - кажа генеральны дырэктар ААТ «Віцебскія дываны» Арцём Лаханкін. - Работы, створаныя таленавітымі майстрамі, наглядна дэманструюць, як мастацкае бачанне можа пераплятацца з працоўнымі буднямі, падкрэсліваючы значнасць ручной працы і майстэрства.


Арцём Лаханкін выказаў сваю шчырую падзяку гасцям і ў знак дружбы паднёс Асацыяцыі падарунак ад усяго калектыву.Дадамо, што ў рамках візіту паміж Асацыяцыяй мастакоў-пленэрыстаў з Санкт-Пецярбурга і Масквы і Упраўленнем спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Фота ААТ "Віцебскія дываны".

Усе навіны