Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
15 лістапада 2024

Пілотны праект "Музыка лечыць", які не мае аналагаў у Беларусі, стартаваў у Віцебску

Праект распрацаваны ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і Віцебскай абласной філармоніі.


Першае мерапрыемства праекта пад назвай «Струнатэрапія» адбылося сёння ў актавай зале цэнтра медыцынскай рэабілітацыі.



Пацыентаў і гасцей мерапрыемства віталі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Людміла Кавалёва і галоўны ўрач медустановы Уладзіслаў Мужычэнка.


Сваё мастацтва ігры на струнных інструментах прадставілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Цімашэнка і Кацярына Мельнікава (цымбалы), Мікіта Курловіч (мандаліна), Марына Папкова (фартэпіяна), а таксама легендарны актэт балалаек «Віцебскія віртуозы». Сустрэчу правяла дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Таццяна Савіцкая.



Жывое выкананне спецыяльна падабранага рэпертуару для пацыентаў неўралагічнага профілю, у тым ліку асоб, якія перанеслі вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, па задуме арганізатараў павысіць якасць аказання рэабілітацыйнай дапамогі.

Усяго на працягу канцэртнага сезона будзе праведзена чатыры такія сустрэчы.

Фота Аляксея Вронскага.

Усе навіны