Пракуратура Віцебскай вобласці выявіла парушэнні ў эксплуатацыі інтэрнатаў прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ
Пракуратура Віцебскай вобласці прааналізавала забеспячэнне бяспечнай эксплуатацыі інтэрнатаў прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ. Па выніках аналізу выяўлены сістэмныя пралікі ў арганізацыі і ажыццяўленні мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый у гэтых будынках.
- Устаноўлены факты парушэнняў патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, санітарных нормаў, працяглага неўстаранення выяўленых парушэнняў, а таксама выпадкі эксплуатацыі аб'ектаў пасля прыняцця судом рашэнняў аб прыпыненні іх дзейнасці, – распавяла «СТСТ» афіцыйны прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці Дар'я Каваленка.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў першы намеснік пракурора вобласці ўнёс прадстаўленне ў Віцебскі аблвыканкам аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб грамадскай бяспецы, дзе запатрабаваў прыняць дзейсныя меры да ліквідацыі адзначаных парушэнняў, а таксама спрыяльных ім прычын і ўмоў. Напрыклад, запатрабаваць ад арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю будынкаў з кругласутачным і масавым знаходжаннем людзей, няўхільна выконваць патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі, санітарныя нормы, правілы эксплуатацыі электраабсталявання. Таксама забяспечыць выкананне ГП "ЖРЭТ г. Віцебска", УП «ЖКГ Докшыцы-камунальнік» і УП «ЖКГ г.Полацка» патрабаванняў аб прыпыненні дзейнасці інтэрнатаў, указаных у адпаведных рашэннях эканамічнага суда Віцебскай вобласці.