Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
17 кастрычніка 2024

Руслан Шкодзін: "Ёсць пытанні, рашэнні якіх чакалі гадамі, і цяпер яны ўключаныя ў законапраект"

Законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў", прыняты ў другім чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання, носіць ярка выражаны сацыяльна арыентаваны характар. Пра гэта заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Руслан Шкодзін на сустрэчы ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці.



Народны выбраннік гаварыў з прадстаўнікамі ветэранскіх грамадскіх арганізацый аб тых зменах, якія былі ўнесены ў дакумент, аб алгарытме дзейнасці парламентарыяў, аб тым, як ідзе праца над законапраектамі.


- Калі казаць пра самае галоўнае ў законапраекце, то гэта фінансавая і медыцынская падтрымка ветэранаў, санаторна-курортнае лячэнне, прадастаўленне шэрагу льгот ветэранам розных катэгорый, – адзначыў у прыватнасці ў размове з журналістамі Руслан Шкодзін. - Ёсць пытанні, рашэнні якіх чакалі гадамі, і цяпер яны ўключаныя ў законапраект. Напрыклад, гэта тычыцца той катэгорыі грамадзянскіх асоб, якія накіроўваліся для працы ў гарачых кропках. Усе гэтыя змены ўступяць у сілу пасля падпісання Закона прэзідэнтам нашай краіны. У нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, і падтрымка ветэранаў заўсёды была ў прыярытэце. На тое, што гэта адбылося менавіта цяпер, уплывае шмат фактараў, у тым ліку і ўзрослыя эканамічныя магчымасці дзяржавы.





Разгляд законапраекта ў год 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана надае яму асаблівае значэнне.

Фота Пятра ЧЫМКОЎСКАГА.

Усе навіны