Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
7 кастрычніка 2024

Сяргей Ягораў: "У наступным годзе дажыначную эстафету прыме аг. Кастрычніцкі"

У наступным годзе дажыначную эстафету прыме аг. Кастрычніцкі. Пра гэта падчас ушанавання працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Мазалава распавёў старшыня Віцебскага райвыканкама Сяргей Ягораў.





- Актуальнасць святкавання  "Дажынак" заключаецца ў тым, што яны спрыяюць павышэнню прэстыжу працы на зямлі, прыцягненню ўвагі моладзі да аграрных прафесіях, дапамагаюць зрабіць нашы населеныя пункты яшчэ больш добраўпарадкаванымі, дагледжанымі і прывабнымі. Так, на шляху да святкавання ў Мазалава рэалізавана звыш 200 мерапрыемстваў на суму больш за 1,5 млн руб. сродкі накіраваны на рэканструкцыю, мадэрнізацыю, добраўпарадкаванне розных сфер. Асаблівая ўвага ў перыяд падрыхтоўкі да  "Дажынак" надавалася рамонту дарожнага пакрыцця, выканана работ на суму больш за 1 млн руб., абноўлена каля 5,5 км дарожнага палатна. Прыкметна змяніліся аб'екты сацыяльнай сферы: адрамантаваны школа, дзіцячы сад, дом культуры, дзіцячы дом сямейнага тыпу і інш.для іх закуплены мэбля, высокатэхналагічнае абсталяванне, камп'ютарная тэхніка. Таксама ўстаноўлены шматфункцыянальныя і бяспечныя дзіцячыя гульнявыя комплексы ў дварах і на тэрыторыі дзіцячага саду. Важна адзначыць, што ніхто не застаецца абыякавым у рабоце па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку ў населеных пунктах. Такая работа праводзіцца на пастаяннай аснове з удзелам жыхароў аграгарадка і работнікаў арганізацый, – адзначыў Сяргей Ягораў. - У наступным годзе дажыначную эстафету прыме аг. Кастрычніцкі. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы дастойна падрыхтуем населены пункт і сельсавет да правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі.





Кіраўнік Віцебскага раёна дадаў, што правядзенне "Дажынак" немагчымае без развіцця вытворчай сферы. Маяком развіцця аграгарадка Мазалава з'яўляецца "Мазалавагаз", якое спалучае лепшыя традыцыі сельскагаспадарчай вытворчасці і прымяняе перадавыя тэхналогіі. Пад кіраўніцтвам "Віцебскаблгаза", узяўшы вектар на нарошчванне інвестыцыйнай дзейнасці, прадпрыемства стварае перадумовы для развіцця жыллёвага будаўніцтва, інфраструктуры ў населеным пункце. Так, сёлета навасёламі стануць 40 сем'яў за кошт будаўніцтва новага дома ў аг. Мазалава.

- Акрамя таго, паказальнымі ў плённай працы з'яўляюцца і вынікі ў галіне жывёлагадоўлі. З году ў год Віцебскі раён, павялічваючы аб'ёмы, з'яўляецца лідэрам па вытворчасці малака, мяса, птушкі і буйной рагатай жывёлы. Як вынік – пятую частку валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў вобласці вырабляюць аграрыі Віцебскага раёна. Але не варта спыняцца на дасягнутым, Сёння кожны павінен быць уцягнуты ў вытворчы працэс і накіраваны на якасную працу, – адзначыў Сяргей Ягораў.







Пераможцам раённых спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю ўручылі заслужаныя ўзнагароды, а гледачы не шкадавалі эмоцый і шчодра адорвалі авацыямі перадавікоў.

Фота аўтара.

Усе навіны