19 лістапада 2024
У Беларусі з 1 студзеня 2025 года зменіцца памер базавай велічыні
Саветам Міністраў 16 лістапада прынята пастанова № 848»аб устанаўленні памеру базавай велічыні". З 1 студзеня 2025 года яна складзе 42 рублі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дарэчы, з 1 студзеня гэтага года базавая велічыня складае 40 рублёў.
Дадамо, што гэты паказчык уплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.
Фота pravo.by.