Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
10 снежня 2024

У гонар 124-годдзя ААТ «Віцебскія дываны» адкрылі на прадпрыемстве сувенірную краму

Сувенірная крама з'явілася на тэрыторыі ААТ «Віцебскія дываны». Урачыстае адкрыццё прымеркавалі да 124-годдзя прадпрыемства. На ўваходзе ўсталяваная дызайнерская ёлка. На арт-аб'екце размешчаны дэталі, звязаныя з прафесіяй работнікаў. Ўнутры жыве прыязны кот з казкі Пушкіна. Творчая прастора ахоўвае дамавік.


Наведаць арт-тэрыторыю можна ў рамках экскурсіі па прадпрыемстве.









Дасягненні ААТ «Віцебскія дываны» па выніках гэтага года:

- 19 новых калекцый дываноў і дывановых вырабаў;

- лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»;

- першая беларуская прамысловая кампанія з ESG-рэйтынгам;

- дыплом І і II ступені адпаведна ў намінацыях: «Прадукт года» і «Прадпрыемства года» ў конкурсе «Лідар прамысловасці-2024»;

 лаўрэат конкурсу «Лепшы экспарцёр 2023 года»;

-гран - пры ў XXVI рэспубліканскім конкурсе «Прадукт года-2024»;

- удзел у міжнародных выставах «Легпрам СНД+», «UzTextile Expo Spring 2024», «Mos Shoes Лета 2024», «BakuBuild 2024», у выставе інавацыйных і навукова-тэхнічных дасягненняў у Пскове.

Па матэрыялах Telegram-канала vitcarpet.by

Усе навіны