Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
21 кастрычніка 2024

У населеных пунктах Віцебшчыны высаджана больш за 4,5 тыс. дрэў і кустоў

Сёння, у абвешчаны Мінпрыроды адзіны дзень азелянення ў населеных пунктах Віцебшчыны высаджана больш за 4,5 тыс.дрэў і кустоў.


Па словах старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рамана Колца, акцыя «Разам для зялёнай Беларусі» прайшла з удзелам прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, БРСМ, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, жыхароў рэгіёну.


У цэлым у гэтым годзе пасаджана больш за 45 тыс.дрэў і кустоў, а ўзровень азелянення гарадоў складае звыш 40%.


У абласным цэнтры супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў і арганізацый Мінпрыроды, прадстаўнікі БРСМ пасадзілі 170 дрэў у парку 1000-годдзя і па вуліцы Церашковай.


У акцыі прымаў удзел намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў. У гутарцы з журналістамі ён адзначыў, што ў адзіны дзень азелянення па краіне будзе высаджана 18 тыс.дрэў і 12 тыс. кустоў. Гэта сур'ёзная лепта ў тое, каб наша краіна станавілася прыгажэйшай, паветра чысцей і экалагічныя ўмовы лепш. Віктар Галанаў паведаміў, што далей Мінпрыроды падключыцца да калег з Мінлясгаса для папаўнення страчаных падчас летняга ўрагану лясных угоддзяў.


Сумесна з грамадскасцю плануецца аднавіць каля 5 тыс.га лясоў.



Фота аўтара.

Усе навіны