Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
29 лістапада 2024

У Оршы другі раз праходзіць дабрачынны хакейны матч «Мы разам»

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Віцебскага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама і праходзіць пад дэвізам «Любі хакей! Рабі дабро!».


Галоўныя госці свята-выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячага сацыяльнага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна. У ходзе мерапрыемства сабраны падарункі для дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. У канферэнц-зале Лядовай арэны адбылося ўрачыстае ўручэнне падарункаў і міні-канцэрт з удзелам творчых калектываў горада на Дняпры.


Адкрыў цырымонію старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз. Ён уручыў дзіцячаму дому сямейнага тыпу Каралевых пашпарт на пральную машыну.


- Мы ўсе адна вялікая беларуская сям'я. Як сказаў наш прэзідэнт – чужых дзяцей не бывае. І гэта так. Сёння мы дорым часцінку сябе, свайго ўвагу і клопату тым, хто асабліва ў гэтым мае патрэбу. Гэтыя дзеці-наша будучыня, будучыня нашай краіны, - падкрэсліў Ігар Мароз.



Бытавая тэхніка, тавары для дома, канцылярскія і гігіенічныя прыналежнасці, прысмакі – гэта яшчэ не ўвесь пералік патрэбных і карысных рэчаў, якія падарылі дзецям прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна, гледачы хакейнага матчу.

- Гэта добрая традыцыя зарадзілася летась пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама, – адзначыла дырэктар Фонду Вольга Абухава. - У падрыхтоўцы гэтага маштабнага мерапрыемства прынялі ўдзел як навучальныя ўстановы рэгіёна, так і прадпрыемствы, арганізацыі Аршаншчыны. Наш дэвіз " Любі хакей! Рабі дабро " не можа пакінуць абыякавымі нікога. Тым больш, што хакей – любімы від спорту большасці беларусаў, можна сказаць – нацыянальная гульня.

У рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай на лёд выйшлі каманды вышэйшай лігі «Лока-Орша»- «Энергетык-Ліда».

Свае дэгустацыйныя пляцоўкі ў рамках акцыі прадставілі ОМКК, Аршасырзавод і Аршанскі хлебазавод.

Фота Вольгі Лебедзевай.

Усе навіны