29 жніўня 2024
У Пастаўскім раёне прадпрыемства парушыла падатковае заканадаўства
Падрабязнасці прыводзіць прэс-служба ІМПЗ Віцебшчыны.
У ходзе праверкі аднаго з прадпрыемстваў Пастаўскага раёна ўстаноўлена, што з мэтай атрымання пераваг, прадугледжаных спецыяльным рэжымам падаткаабкладання, дзейнасць па лесанарыхтоўках ажыццяўлялася не ў рамках адной юрыдычнай асобы, а некалькіх суб'ектаў гаспадарання.
Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў прад'яўлена падаткаў у суме 800,5 тыс. рублёў.