У Полацкім раёне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Гаранскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ДУАЗ "Полацкая цэнтральная гарадская бальніца". У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Новую прапіску амбулаторыя атрымала ў цэнтры аграгарадка ў прасторным памяшканні. Раней яна размяшчалася ў будынку пасляваеннай пабудовы. На яе абслугоўванні знаходзіцца 51 населены пункт, на ўліку знаходзяцца 1824 чалавекі, у тым ліку 271 непаўналетні. Таксама паразмаўляла з мясцовымі жыхарамі, сказаўшы, што можна звяртацца да яе па дапамогу, наведала магазіны аграгарадка, азнаёмілася з іх асартыментам.
Да спіса