Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
9 студзеня 2025

У Шуміліне вядзецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома пад арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў

У Шуміліне вядзецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома пад арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў. Як паведаміў намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Руслан Настюшкін, узвядзенне пяціпавярховага дома з двума ліфтамі пачалося восенню мінулага года за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў рамках рэспубліканскай інвестыцыйнай праграмы, ужо асвоена 1,5 млн руб.

Будаўніцтва вядзе Шумілінскае ПМК-70 - адно з лепшых у вобласці, якое тэрытарыяльна абслугоўвае Шумілінскі, Ушацкі і Гарадоцкі раёны. Здача ў эксплуатацыю запланавана на першую палову 2025 года. Арэнднае жыллё будзе прызначана для маладых спецыялістаў з мэтай іх замацавання ў рэгіёне. Дарэчы, зараз вядзецца праектаванне яшчэ адной шматпавярхоўкі, яе будаўніцтва плануецца пачаць у гэтым годзе.

На дадзены момант будаўнікі выводзяць другі паверх. Па словах брыгадзіра муляроў Віталя Баранава, надвор'е досыць камфортная, што з'яўляецца важным фактарам для тэмпаў работ, норма выконваецца. Няма пытанняў і з будматэрыяламі, якія завозяцца з запасам.


Фота аўтара.

Усе навіны