Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
23 кастрычніка 2024

У ВДУ ім. П. Машэрава адбылося падпісанне дагавораў аб узаемадзеянні з установамі агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці

Сёння (22 кастрычніка) у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылося ўрачыстае падпісанне сямі дагавораў аб узаемадзеянні з установамі агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці, у якіх ажыццяўляецца Профільнае навучанне спартыўна-педагагічнай накіраванасці.


Непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Фацееў, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Алена Багдановіч, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава Валянціна Багатырова і дырэктара школ.


- Са школамі мы супрацоўнічаем досыць цесна і актыўна, аднак вельмі важна, каб наяўныя профільныя класы ў тым ліку спрыялі фарміраванню мэтавых набораў. Менавіта такое чатырохбаковае супрацоўніцтва і дазваляе вырашаць агульныя задачы па падрыхтоўцы спецыялістаў найвышэйшага ўзроўню для ўсяго рэгіёну, – пракаментавала Валянціна Багатырова.

У рамках дасягнутых дамоўленасцей будзе працягвацца актыўная прафарыентацыйная дзейнасць, дзе галоўная задача ўніверсітэта – звярнуць увагу моладзі на сур'ёзныя перавагі навучання ў рэгіянальнай установе вышэйшай адукацыі, у тым ліку пры дапамозе інтэрактыўных мерапрыемстваў (квэстаў, фестываляў, дзён адчыненых дзвярэй); зацікавіць абітурыентаў перспектыўнымі спецыяльнасцямі, якія дазваляюць асвоіць запатрабаваныя Спартыўна-педагагічныя прафесіі.


У 2025 годзе ў ВДУ мяркуецца набор на 2 такія спецыяльнасці, куды могуць паступаць выпускнікі профільных класаў (груп) Спартыўна-педагагічнай накіраванасці: «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык» і «Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)», кваліфікацыя – «Трэнер. Выкладчык».


Выступаючы ў якасці аднаго з галоўных заказчыкаў кадраў, Алена Багдановіч падкрэсліла, што на сённяшні дзень дзецям недастаткова толькі толькі атрымаць вышэйшую адукацыю, неабходна яшчэ і знайсці годнае месца працы. На дасягненне такой комплекснай мэты таксама будуць накіраваны агульныя намаганні ўстаноў адукацыі і двух галоўных упраўленняў Віцебскага аблвыканкама.


Начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Фацееў у сваю чаргу адзначыў, што неабходна ўкладваць усе сілы ў развіццё і адукацыю падрастаючага пакалення, бо менавіта за ім будучыня.

- Я папрашу кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіць сур'ёзную агітацыйную працу на месцах, для таго каб нашы дзеці мелі магчымасць атрымліваць якасную адукацыю. Што тычыцца Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, то яму і асабіста рэктару Валянціне Васільеўне Багатыровай я цалкам давяраю ў гэтым пытанні, паколькі сам з'яўляюся выпускніком гэтага ўніверсітэта, – дадаў Дзяніс Ігаравіч.


Медыяцэнтр ВДУ ім. П.М. Машэрава.

Усе навіны