28 кастрычніка 2024
У Віцебскай вобласці суб'екты гаспадарання, ажыццяўляючы рэалізацыю стаматалагічных матэрыялаў, выкарыстоўвалі схему драбнення бізнесу
Падрабязнасці прыводзіць прэс-служба ІМПЗ Віцебскай вобласці.
На працягу некалькіх гадоў суб'екты гаспадарання ажыццяўлялі рэалізацыю стаматалагічных матэрыялаў і абсталявання, выкарыстоўваючы схему «драбнення» бізнесу, якая дазваляла ім прымяняць асаблівыя рэжымы падаткаабкладання ў мэтах мінімізацыі падатковых плацяжоў. Дадзеная схема была выяўлена ў ходзе правядзення падатковым органам камеральнай праверкі.
На падставе паведамлення падатковага органа плацельшчык добраахвотна скарэктаваў падатковыя абавязацельствы і заплаціў у бюджэт звыш 500 тысяч рублёў.