Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
30 кастрычніка 2024

У Віцебску адбылася абласная камісія па надзвычайных сітуацыях

Пытанні гатоўнасці тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны (ДСНС і ГА) да асенне-зімовага перыяду, ахоўных збудаванняў вобласці і праводзімай работы па папярэджанні гібелі людзей на вадзе абмеркавалі на камісіі па надзвычайных сітуацыях, якая прайшла ў Віцебскім аблвыканкаме.


Асаблівая ўвага была ўдзелена паліва-і энергазабеспячэнню спажыўцоў, гатоўнасці тэхнікі для ўтрымання і рамонту дарог, ачыстцы даху будынкаў і збудаванняў ад снегу і наледзі, нарыхтоўцы процігалалёдных матэрыялаў.


Звяртаючыся да дакладчыкаў, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што сёння, улічваючы аварыйную сітуацыю, якая адбылася на Віцебшчыне ў снежні 2020 года, калі «ледзяны дождж» пашкодзіў лініі электраперадач і прывёў да масавага адключэння электрычнасці, а таксама праблемы, з якімі сутыкнуліся розныя службы, ухіляючы наступствы ліпеньскага ўрагану, пытанні гатоўнасці розных ведамстваў да падобных прыродных з'яў знаходзяцца на асаблівым кантролі.

Вячаслаў Дурноў даручыў дырэктару абласнога філіяла Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду Андрэю Васілеўскаму яшчэ раз прааналізаваць і дапоўніць спіс асабліва важных сацыяльных аб'ектаў, якім у першую чаргу неабходныя дадатковыя генератары ў выпадку працяглага адключэння электраэнергіі.


Успамінаючы гібель віцяблянкі ад груды лёду, якая ўпала на яе з даху будынка, намеснік старшыні аблвыканкама даручыў работнікам ЖЭУ звярнуць асаблівую ўвагу на ачыстку дахаў будынкаў і збудаванняў ад снегавой нагрузкі і наледзі.


Немалаважнай тэмай для абмеркавання стала праца па папярэджанні гібелі людзей на вадзе. Як адзначыў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, сёлета выпадкаў гібелі на вадзе было менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, аднак гэтае пытанне штогод застаецца актуальным.


- Трэба адзначыць, што сёлета мы не дапусцілі гібелі непаўналетніх на вадзе. Гэтаму паспрыяла ў тым ліку актыўная праца з установамі адукацыі, – падкрэсліў Сяргей Мялешкін. - Мы будзем працягваць паляпшаць эфектыўнасць працы ў гэтым кірунку, а таксама распрацоўваць шэраг новых прафілактычных мерапрыемстваў.





Фота Дзмітрыя Осіпава.

Усе навіны