25 кастрычніка 2024
У Віцебску гандлёвая арганізацыя парушыла падатковае заканадаўства
Падрабязнасці прыводзіць прэс-служба ІМПЗ вобласці.
У Віцебску арганізацыя, якая ажыццяўляе рознічны гандаль таварамі для жывёл, адлюстроўвала ў падатковых дэкларацыях не ўсю суму выручкі, што прымала праз касавае абсталяванне. Сумы падаткаў да выплаты наўмысна прыніжаліся.
Дадзены факт падатковая інспекцыя ўстанавіла камеральнай праверкай. Плацельшчык добраахвотна ўнёс карэкціроўкі ў падатковыя дэкларацыі. У бюджэт дадаткова паступіць звыш 200 тысяч рублёў.