8 кастрычніка 2024
У Віцебску непаўнагадовы трапіў пад колы аўтамабіля
У Віцебску на рэгуляваным пешаходным пераходзе адбылося ДТЗ: непаўнагадовы трапіў пад колы аўтамабіля. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале "ДАІ Віцебшчыны".
Аварыя адбылася раніцай 7 кастрычніка на вуліцы Багатырова.
32-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём "Volkswagen Golf ", пры павароце налева з вуліцы Акцёраў Яроменка, здзейсніў наезд на хлопчыка 9 гадоў. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца рухаўся на дазваляльны сігнал святлафора, а дзіця - на забараняльнае.
У выніку аварыі апошні атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.