2 кастрычніка 2024
У Віцебску пачынаюць падаваць цяпло ў аб'екты сацыяльнай сферы
У Віцебску 1 кастрычніка пачынаюць падаваць цяпло ў аб'екты сацыяльнай сферы, паведамляе тэлеграм-канал " Віцебская вобласць. Афіцыйна".
Прынята рашэнне з гэтага дня ў абласным цэнтры ўключыць сістэмы ацяплення ў бальніцах, школах, гімназіях, дзіцячых садках, музеях і іншых аб'ектах сацыяльнай сферы. Адпаведнае рашэнне падпісана рабочай групай. Як растлумачылі ў аблвыканкаме, у рэгіёнах мясцовыя органы ўлады прымуць адпаведныя рашэнні самастойна.