Ваенна-патрыятычны клуб «Сокал» акрылены на базе Дубровенскага аграрна-тэхнічнага каледжа
Патрыятызм, гонар і мужнасць – непахісныя каштоўнасці. Гэтыя словы сталі слоганам ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал», які ўрачыста адкрылі на базе Дубровенскага аграрна-тэхнічнага каледжа пры садзейнічанні Дубровенскага РАУС.
Урачыстая частка пачалася з мітынгу і ўскладання вянкоў і кветак ля помніка Герою Савецкага Саюза Ганне Нікандравай.
Да выхаванцаў клуба звярнуўся старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў:
- Кіраўніцтва Дубровенскага райвыканкама цалкам падтрымала ініцыятыву стварэння ваенна-патрыятычнага клуба ў нас у рэгіёне. Яго асноўная задача-захаванне гераічнай спадчыны беларускага народа, Узняцце прэстыжу службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Вучыць любіць Радзіму, памятаць гераічнае мінулае сваіх продкаў, імкнуцца быць годнымі іх памяці-гэта тое, над чым вы будзеце працаваць у клубе. Я ўпэўнены, кожны з вас стане сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, будзе шанаваць тое, што ёсць у нашай краіне, памятаць і аберагаць яе гісторыю. Дарагія хлопцы, кім бы вы ні сталі ў будучыні-веды, уменні, якія вы атрымаеце ў клубе, заўсёды спатрэбяцца вам у жыцці.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Пугачоў перадаў сцяг камандзіру клуба Ягору Лізунову, уручыў 20 хлопцам квіткі членаў клуба.
- У ваенна-патрыятычным клубе вы не толькі авалодаеце навыкамі ваеннай справы, але і атрымаеце ўрокі грамадзянскасці, мужнасці і патрыятызму. Мы будзем аказваць усялякую дапамогу ў развіцці клуба, - адзначыў ён.
Будучы трактарыст-машыніст і кіроўца, навучэнец 1-га курса каледжа Ягор Лізуноў падкрэсліў, што быць членам такога клуба – вялікі гонар.
Заняткі ў клубе будуць спрыяць фізічнаму і духоўна-маральнаму развіццю выхаванцаў. Хлопцы пазнаёмяцца з ваеннымі прафесіямі, з імі будуць праводзіць прафарыентацыйную працу, рыхтаваць да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Фота прадастаўлена Дубровенскім аграрна-тэхнічным каледжам.