Жыхар Полацка вырашыў скарыстацца чужым роварам. Што з гэтага выйшла?
Жыхар Полацка вырашыў даехаць да вёскі на чужым ровары, пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале "міліцыя Віцебшчыны".
Напярэдадні вечарам 62-гадовы палачанін распіваў спіртныя напоі ў сябе па месцы жыхарства. Каля 5 раніцы ён выйшаў у фае свайго інтэрната, дзе ўбачыў непрышпілены ровар маркі «Greenway».
Выявіўшы гэты факт, мужчына выкаціў яго на вуліцу і паехаў на ім у вёску, размешчаную ў Полацкім раёне. Там жа ён схаваў сродак перамяшчэння. Злачынства трапіла ў агляд камер відэаназірання.
На наступны дзень супрацоўнікамі міліцыі фігурант быў затрыманы, выкрадзены ровар канфіскаваны. У дачыненні да зламысніка следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за крадзеж.
Каб не стаць ахвярай крадзяжу ровара, памятаеце, што лесвічная пляцоўка або пад'езд, хай і закрытыя, не лепшы спосаб захоўвання ровара, нават калі ён прышпілены.