Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
12 верасня 2024

Жыхаркі Віцебска пакараныя за прысваенне маёмасці папулярнага маркетплэйсу

Дзве жыхаркі Віцебска ўладкаваліся на працу ў пункты выдачы заказаў маркетплэйсу Wildberries у родным горадзе. Аднак замест добрасумленнага выканання службовых абавязкаў яны вырашылі незаконна ўзбагаціцца, скарыстаўшыся службовым становішчам. Пра што пасля дамы горка пашкадавалі.


- Абвінавачаныя на працягу чатырох месяцаў ажыццяўлялі для сябе заказы тавараў на пункт выдачы па месцы працы, а таксама прымалі вернутыя тавары пры адмове кліентаў для іх вяртання на склад, - распавяла «ВВ» памочніца пракурора Віцебска Вольга Мірошнікава. - Усю гэтую маёмасць дзяўчыны прысвойвалі. Адна з іх прычыніла шкоду маркетплэйсу на суму 5582,31 рублёў, другая - на 1016,94 рублёў.

У судовым паседжанні абвінавачаныя сваю віну прызналі ў поўным аб'ёме, а таксама пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам. Але ад пакарання гэта дзяўчат не выратавала. Яны аштрафаваны на 3200 рублёў кожная. Акрамя таго, адна з дзяўчат пазбаўлена права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на 2 гады, другая - на 1 год і 6 месяцаў.

Усе навіны