Жыхары Віцебскай вобласці падзяліліся меркаваннямі аб Дні народнага адзінства
Ягор Дубінін, інструктар-метадыст па адаптыўнай фізічнай культуры Сялютскага сацыяльнага пансіяната "Тэрыторыя дабра" Віцебскага раёна:- Дзень народнага адзінства ў першую чаргу сімвалізуе адраджэнне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Ён заклікае захоўваць адзінства і мір у нашай шматканфесійнай краіне, развіваць Беларусь і клапаціцца пра яе будучыню.
Яна Слуцкая, юрыст і спецыяліст па падборы кадраў Адкрытага акцыянернага таварыства "Лёзненскі райаграсэрвіс":
- Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое аб'ядноўвае ўвесь наш народ. Ён нагадвае нам аб тым, што мы ўсе павінны працаваць на карысць Радзімы, прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці краіны, падтрымліваць традыцыйныя каштоўнасці і ідэалы беларускага народа.
Крысціна Кухарэнка інспектар па асноўнай дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна:
- Дзень народнага адзінства - важнае свята, якое адыгрывае значную ролю для нашай краіны. Ён сімвалізуе згуртаванне і адзінства народа, што асабліва актуальна ў сучасным свеце. Для моладзі гэтае свята становіцца магчымасцю ўсвядоміць сваю прыналежнасць да агульнай гісторыі.
Важна, што святкаванне садзейнічае фарміраванню патрыятычных пачуццяў і павагі да Радзімы, аб'яднанню намаганняў на карысць дзяржавы. Акрамя таго, Дзень народнага адзінства нагадвае аб важнасці ўзаемадапамогі і падтрымкі адзін аднаго, умацоўвае ідэнтычнасць маладога пакалення і фарміруе пазітыўнае стаўленне да будучыні краіны.