Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
20 студзеня 2025

Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год

Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых па выніках афіцыйнага візіту ў В'етнам міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Упраўлення знешніх сувязей Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама. У рамках візіту прайшла нарада, на якой бакі ўзгаднілі пералік мерапрыемстваў плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Таксама ваенныя дыпламаты дзвюх краін абмеркавалі алгарытм далейшай работы ў галіне ваеннай адукацыі і ўдакладнілі арганізацыйныя пытанні маючых адбыцца візітаў высокага ўзроўню.

Акрамя таго, праграмай знаходжання прадугледжана наведванне замежнымі гасцямі Ваеннай акадэміі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

БелТА

Усе навіны