Беларусь прадставіць свой турыстычны патэнцыял на Міжнароднай турыстычнай выстаўцы "ITE 2025" у Ганконгу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Мерапрыемства пройдзе з 12 па 15 чэрвеня 2025 года. Заяўкі на ўдзел ад прадстаўнікоў турыстычнай галіны прымаюцца да 14 мая.
"ITE 2025" - буйнейшая турыстычная выстаўка ў Ганконгу, якая прыцягвае наведвальнікаў з усяго свету. Прэзентацыя патэнцыялу Беларусі на такой прадстаўнічай пляцоўцы - магчымасць устанавіць новыя кантакты з патэнцыяльнымі партнёрамі, а таксама бліжэй пазнаёміць кітайскіх турыстаў з прапановамі адпачынку ў краіне.
Да спіса