Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны Рэспублікі
12.10.2026

Прафсаюзы Беларусі праводзяць акцыі да Тыдня бацькоўскай любові

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць рэспубліканскія акцыі "Павіншуем маму разам!" і "Павіншуем тату разам!" у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Прыняць удзел можа кожны. Для гэтага трэба выбраць паштоўку на сайце Федэрацыі прафсаюзаў, падпісаць яе і адправіць блізкім. Пры неабходнасці работнікі прафсаюзных камітэтаў дапамогуць аформіць віншаванне і даставіць яго адрасату.

Таксама ў рэгіёнах праходзяць тэматычныя мерапрыемствы: канцэрты, круглыя сталы, сямейныя інтэрактывы і іншыя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей.

У Федэрацыі прафсаюзаў адзначылі, што падтрымка работнікаў з сямейнымі абавязкамі ўключае дадатковыя гарантыі, замацаваныя ў калектыўных дагаворах. Такія нормы цяпер прадугледжаны прыкладна ў 85% калектыўных дагавораў. У прыватнасці, па ініцыятыве прафсаюзаў работадаўцы ўключаюць у калектыўныя дагаворы палажэнні аб матэрыяльнай падтрымцы пры нараджэнні дзіцяці, у цяжкіх жыццёвых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, да Дня маці і Дня бацькі. Могуць прадугледжвацца заахвочванні і за паспяховасць дзяцей. У некаторых арганізацыях бацькі маленькіх дзяцей могуць разлічваць на няпоўны рабочы час або гібкі графік. Гэтыя меры дапамагаюць сумяшчаць прафесійныя абавязкі з сямейным жыццём.

БелТА

Да спіса