Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 11,8 працэнта
У Беларусі рознічны тавараабарот у стузені-кастрычніку 2024 года склаў Br73 млрд, або 111,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br26,1 супраць Br22,5 за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені-кастрычніку 2024 года склаў Br69,3 млрд, або 112,8 працэнта ў супастаўных цэнах адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот у студзені-кастрычніку 2024 года склаў Br150,8 млрд, або 104,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2023 года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-кастрычніку бягучага года склаў Br5 млрд, або 111 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2023 года.