Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны Рэспублікі
16.07.2025

У Беларусі фарміруюць нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ў сферы ШІ

У Беларусі пачалі фарміраваць нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ў сферы штучнага інтэлекту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

"Сёння тэхналогіі штучнага інтэлекту пачынаюць актыўна ўкараняцца ў вытворчай і сацыяльнай сферах. Гэта робіць актуальнымі пытанні распрацоўкі стандартаў у гэтай галіне. Таму цяпер фарміруецца нацыянальная экспертная пляцоўка. Адпаведныя работы праводзіць Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі), які вызначаны "офісам лічбавізацыі" НАН Беларусі", - расказалі ў ведамстве.

Тэхнічны камітэт будзе прадстаўляць аб'яднанне прадпрыемстваў і арганізацый, зацікаўленых у распрацоўцы стандартаў у сферы ШІ. Прапановы аб уключэнні ў яго склад трэба накіроўваць да 25 ліпеня ўключна ў АІПІ НАН Беларусі.

Сярод асноўных функцый камітэта будуць распрацоўка стандартаў, разгляд іх праектаў, у тым ліку міждзяржаўных і міжнародных, забеспячэнне інтарэсаў Беларусі пры ўзаемадзеянні з аналагічнымі міжнароднымі, рэгіянальнымі і нацыянальнымі тэхнічнымі камітэтамі іншых дзяржаў і інш.

БелТА

Да спіса