Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны Рэспублікі
03.04.2025

У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу

У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Цукровых буракоў пасеяна 6,36 тыс. га (амаль 6 працэнтаў да плана), яравога рапсу - крыху больш за 1 тыс. га (3,34 працэнта да плана). Прадаўжаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых (без кукурузы, грэчкі, проса) - планавыя заданні выкананы на 60,2 працэнта. Тэмпы работ перасягаюць мінулагоднія.

У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 97,7 тыс. га, у Віцебскай - 14,7 тыс. га, у Гомельскай - 50,3 тыс. га, у Гродзенскай - 69,5 тыс. га, у Мінскай - 61,8 тыс. га, у Магілёўскай - 55 тыс. га.

Лён-даўгунец пасеяны на 5,32 тыс. га (11 працэнтаў да плана).

Першая падкормка азімых практычна завершана, вядзецца другая. Паводле даных на 1 красавіка, назапашана 834,4 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 71,5 працэнта ад плана.

Вышэйшыя за мінулагоднія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях. Вядзецца вапнаванне кіслых глеб, уносяцца арганічныя ўгнаенні.

БелТА

Да спіса