У Беларусі будзе заменена і пабудавана больш за 260 км цеплавых сетак у час рамонтнай кампаніі 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Спецыялістамі энергазабеспячальных арганізацый на сёння ўжо заменена і пабудавана больш за 50 км цепласетак.
Для павышэння надзейнасці цеплазабеспячэння спажыўцоў краіны адразу ж пасля завяршэння ацяпляльнага сезона пачынаецца правядзенне гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак. Абавязковай умовай з'яўляецца адключэнне гарачага водазабеспячэння для выканання ўсіх работ і наступнага рамонту. Згодна з заканадаўствам, максімальны тэрмін адключэння - 13 дзён. Для зручнасці грамадзян на сайтах энергазабеспячальных арганізацый размешчаны графікі адключэння гарачага водазабеспячэння.
"Энергетыкі робяць усё магчымае для скарачэння тэрміну адключэння гарачай вады, і часта цепланосбіт падаецца ў дамы грамадзян раней за названы перыяд", - адзначылі ў Мінэнерга.
Да спіса