У Беларусі зацверджаны парадак прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 чэрвеня 2025 года нумар 328, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Прававым актам зацверджаны шэраг дакументаў, сярод якіх Палажэнне аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, Палажэнне аб парадку прадастаўлення і пераразліку фінансавай дапамогі дзяржавы ў вяртанні (пагашэнні) запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, Палажэнне аб прадастаўленні грамадзянам аднаразовых субсідый на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, Палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, Палажэнне аб парадку фарміравання, вядзення і выкарыстання адзінай базы даных грамадзян, якія з'яўляюцца (з'яўляліся) крэдытаатрымальнікамі льготных крэдытаў (атрымальнікамі аднаразовых субсідый) на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, атрымальнікамі субсідый на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі і субсідый на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах, выдаваемых банкамі на ўзвядзенне, рэканструкцыю жылых памяшканняў, і членаў іх сем'яў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 чэрвеня 2025 года.
Да спіса