Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны Рэспублікі
22.04.2025

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

Сёння ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, паведамляе БЕЛТА.

"Скарыстацца электроннай формай для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне на сайце РІКВ можна да 12.00. Пасля працэдуру можна будзе ажыццявіць толькі ў пунктах рэгістрацыі - да 19.00", - праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

У Мінадукацыі парэкамендавалі для пашырэння магчымасцей паступлення ў ВНУ прайсці ЦТ і абітурыентам ільготнай катэгорыі. "Гэта датычыцца пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і па вучэбных прадметах (у тым ліку пераможцаў трэцяга этапу), выпускнікоў профільных класаў, медалістаў, уладальнікаў дыпломаў з адзнакай пры заканчэнні каледжа, мэтавікоў", - падкрэслілі ў ведамстве.

Трэба памятаць, што для рэгістрацыі неабходны дакумент, які засведчвае асобу. Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае Br4,2. Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуска (-аў).

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 19, 21, 23 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ - 21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны - 18, 20 жніўня.

БелТА

Да спіса