Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шумилинский районный исполнительный комитет
Главная / Регион / Доска Почета / Доска Почета 2014 / Дела и люди
22 декабря 2014

Районная Доска почёта

“Лічу сябе шчаслівай жанчынай”

Электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сістэм Алена Анатольеўна Марудава – адзіная ў вобласці жанчына-электраманцёр. І спраўляецца са сваімі абавязкамі так, што многія мужчыны могуць па-добраму пазай-здросціць ёй.

Адказвае Алена Анатольеўна за падстанцыю Обаль, а гэта амаль 150 кіламетраў паветраных ліній электраперадач. Жанчына добра разумее адказнасць сваёй работы: адзін няправільны крок – і без электрычнасці могуць застацца Обаль, Грудзінава, Мікіціха. Праўда, такога за час яе работы не было – гэты факт вельмі добра характарызуе прафесіяналізм обальскага электраманцёра.

А працуе А. А. Марудава ўжо 25 год.

“Сёння кажу “дзякуй” П. Ф. Купрыянаву, – дзеліцца Алена Анатольеўна. – Калі ўладкавалася на работу ў РЭС, Пётр Фёдаравіч стаў маім настаўнікам, перадаваў мне свой багаты прафесійны вопыт”.

“Лічу сябе шчаслівай жанчынай”, – прызнаецца Алена Анатольеўна. Жанчына доўга і эмацыянальна можа расказваць і пра сваю работу, і пра сваю сям’ю (дарэчы, сын працягвае працоўную дынастыю электрыкаў Марудавых, працуе ў Віцебскіх электрычных сетках), і пра свае захапленні.

Алена Анатольеўна – заўзяты рыбак. “Калі дзеткі былі малыя, неяк пайшла з імі на рыбалку, – усміхаецца жанчына. – І захапілася рыбнай лоўляй. Апошні час “падсела” і на зімовую рыбалку”. Як ёсць вольная хвіліна, Алена Анатольеўна з мужам ці з сынам абавязкова адпраўляецца на рыбалку. І гэта для яе самы лепшы адпачынак.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Все новости