Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шумилинский районный исполнительный комитет
Главная / Регион / Доска Почета / Доска Почета 2014 / Дела и люди
30 октября 2014

Районная Доска почета Шумилинского района: Николай Прищепов

Трыццаць гадоў – на трактары

Так бывае нячаста, што чалавек з першых хвілін размовы ўнушае да сябе давер, у яго словах чуецца адкрытасць і шчырасць. Як, напрыклад, пры размове з трактарыстам-машыністам КУСГП “Сіроцінскі” Мікалаем Леанідавічам Прышчэпавым, чыё імя занесена на раённую Дошку гонару.

Не, ён не любіць хваліцца, расказваць пра свае дасягненні. Проста кожны дзень працуе на сумленне. І так на працягу трыццаці гадоў.

Родам з Гарадоцкага раёна, ён прыехаў у Слабаду ўслед за жонкай, якую размеркавалі сюды на працу. Так і прыжыўся тут, застаўся на ўсё жыццё.

“У 80-я гады, калі ўладкаваўся працаваць у “Сіроцінскі”, у саўгасе было больш за 60 трактароў, – успамінае Мікалай Леанідавіч. – Працаваць механізатарам было прэстыжна. Я ніколі не пашкадаваў, што кірую трактарам. Не шкадую і зараз. Работа хлебароба заўсёды запатрабаваная”.

Летам адвозіў зерне ад камбайнаў, зімой – з фермаў гной на палеткі. Ды ці мала работы ў сельскай гаспадарцы для талковага механізатара! У гэтым годзе Мікалай Леанідавіч працаваў з касілкай, падчапляў да свайго МТЗ прэс-падборшчык. За лета скасіў больш за чатырыста гектараў травы, спрасаваў больш за шэсцьсот тон сена і саломы.

“А зімой буду на трактары падвозіць да фермаў кармы”, – кажа механізатар.

Кіраўніцтва КУСГП “Сіроцінскі” ахарактарызавала М. Л. Прышчэпава як чалавека прыстойнага, спакойнага і вельмі працавітага. А яшчэ ён добры гаспадар, сем’янін і бацька для сваіх дзвюх дачок.

Ларыса ЗАЙЦАВА

Все новости