Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шумилинский районный исполнительный комитет
Главная / Регион / Доска Почета / Доска Почета 2014 / Дела и люди
13 июня 2014

Усё ў жыцці не выпадкова

Не кожны ведае, што галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Канстанцін Фёдаравіч Баканаў у медыцыну трапіў зусім не выпадкова, нават, у нейкай ступені рамантычна. У свой час ён займаўся мотакросам. Гэты небяспечны від спорту прывёў будучага ўрача да сур’ёзнай траўмы каленнага сустава. І пакуль ён ляжаў у бальніцы і лячыў свой сустаў, паспеў не толькі паправіць здароўе, але і раз і назаўсёды вызначыцца з будучай прафесіяй. Гэтага запалу хапіла, каб, не паступіўшы з першага разу (не дабраў 0,5 бала), на другі год усё ж скарыць Віцебскі медыцынскі інстытут. І жыццё апраўдала гэту настойлівасць.
Канстанцін Фёдаравіч вельмі арганічны ў прафесіі. Уявіць яго на іншым месцы працы, не ў белым халаце – цяжка. Ён заўжды ў добрым настроі, гатовы падтрымаць гаворку. Здаецца, нават ноччу яго разбудзі – ён апіша дэмаграфічную абстаноўку ў раёне на гэту хвіліну.
Работа Шумілінскай ЦРБ за мінулы год была прызнана лепшай у вобласці па мадэлі канчатковых вынікаў. За аснову браліся паказчыкі здароўя насельніцтва. У гэтым годзе нашым медыкам таксама пакуль удаецца  ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі. “І наогул, – заўважыў галоўны ўрач, – апошнія тры гады мы год ад году канстатуем павышэнне ўзроўню здароўя насельніцтва”. І немалая заслуга ў гэтым кіраўніка медыцынскай галіны раёна.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА

Все новости