ПЕРШАЕ МЕСЦА РАБОТЫ - НА ШУМІЛІНШЧЫНЕ
За апошнія два гады на прадпрыемства меліярацыйных сістэм прыйшлі працаваць восем маладых спецыялістаў. Сярод іх - інжынер-гідратэхнік Наталля Макаўцова.
Родам Наталля з Гомельскай вобласці. А на Шуміліншчыну летась пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прыехала ўслед за мужам, якога на год раней размеркавалі на прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
“ПМС - маё першае рабочае месца. Сюды прыязджала на практыку, тады i пазнаёмілася з калектывам прадпрыемства, - кажа Наталля. - Мяне прынялі дружелюбна, дапамагалі, падказвалі”.
Дзяўчына хутка ўцягнулася ў работу. Наталля ведае ўсё пра змяненні ў меліярацыйным фондзе, пра работу на меліярацыйных каналах, пра высечку кустоўя i ачыстку каналаў.
Маладой сям,і Макаўцовых прадпрыемства прадаставіла пакой у інтэрнаце. А хутка, як нам расказаў дырэктар прадпрыемства А. В. Аляксеенка, Макаўцовым будзе выдзелены дом прысядзібнага тыпу ў аграгарадку Светласельскі.
Ларыса ЗАЙЦАВА