Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная / Молодому специалисту / Молодые кадры Шумилинщины
Молодые кадры Шумилинщины
27.06.2014

Татьяна Волович работает главным бухгалтером в «Мишневичах»

Ведае, што стаіць за кожнай лічбай

Маладая, з прыемнай усмешкай і добрымі вачыма. Так ахарактарызавалі ў Мішневічах Таццяну Валовіч.

Родам з Верхнядзвінска, дзяўчына прыехала на Шуміліншчыну летась па размеркаванні і вось ужо год працуе ў КУСГП “Мішневічы” галоўным бухгалтарам.

Гаспадарка прадставіла маладому спецыялісту пакой у кватэры з усімі зручнасцямі. Зразумела, адразу пасля заканчэння Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа на пасаду галоўнага бухгалтара ставяць не кожнага. Нялёгка і адказна. Але Таццяна ва ўсім разабралася. Праўда, спачатку дапамагалі больш вопытныя калегі, і дзяўчына ўдзячная ім за навуку. Цяпер яна спраўляецца сама і ведае, што стаіць за кожнай лічбай.

У Таццяны ёсць старанне і імкненне працаваць, павышаць свой прафесійны ўзровень. Яна завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Смотреть все