За ўсмешкай – у аптэку
Вадзім Радзіонаў і Ксенія Красноўская разам вучыліся ў В'іцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце на фармацэўтычным факультэце, разам яго скончылi, разам прыехалі ў Шуміліна і разам працуюць у аптэцы правізарамі-рэцэптарамі.
Яшчэ ix аб’ядноўвае вясёлы характер, адкрытая усмешка і выдатнае пачуццё гумару.
Прызнаюцца, што адразу не было лёгка: асартымент лекаў вялікі, разабрацца, запомніць усё дужа складана.
Але цяпер быццам бы i нічога - спраўляюцца. Кажуць, што падабаецца працаваць з людзьмі, што ўпэўненасці ў cвaix сілах дадае падтрымка старэйшых калег.
Яны перакананы, што прафесію выбралі правільна. Вадзім, да прыкладу, працягвае сямейную традыцыю.
Здаецца, яны yciм задаволены. Ну, а мы, кліенты, таксама рады, калі ў аптэцы нас сустракаюць маладыя, прыгожыя, усмешлівыя i кампетэнтныя работникі.
Поспеху вам!
Наталля ЧАНІЧЭНКА