История
На территории района, которая ныне входит в Шумилинский район, человек живет с глубокой древности. Об этом свидетельствуют следы мезолитического поселения (9-5-ые тыс.до н.э.) выявленные у д.Красомай.
Многие населенные пункты на территории района упоминаются в письменных источниках с 16 в. В описании Полоцкой Земли, составленном в 1552г., есть сведения о "Добейской земле", "Ловажи и Ловожском стане", "Оболи, селах Козьяны, Черчица и Мосары".
В 1772 году при воссоединении с Россией земли Шумилинского грая вошли в состав Витебской губернии.
В Х1Х веке Шумилино – деревня в Ловажской волости Полоцкого уезда Витебской губернии, в которой в 1866 году было 5 хозяйств, 13 строений, 38 жителей. После строительства Риго-Орловской железной дороги (1886 год) деревня выросла в местечко, построена железнодорожная станция.
Станционные здания и церковь являлись единственными крупными строениями.
17 октября 1866 года руководитель строительства Министр путей сообщения генерал-лейтенант Мельников П.П. доложил царю в телеграмме «… в 9 часов 30 минут открыто движение на участке Полоцк-Витебск протяженностью 242 версты …».
В начале ХХ века в Шумилино 50 жителей, которым принадлежало более 76 десятин земли, в т.ч. более 28 десятин непригодной.
Любопытна сама легенда о происхождении названия Шумилино. Местные старожилы так объясняют происхождение этого названия: во время Отечественной войны 1812 г. на месте, где сейчас находится Шумилино, в сосновом бору русские воины и партизаны устроили засаду. Отряд французов, пробиравшийся через лес к Витебску, был почти полностью уничтожен. Шум вековых сосен слился с шумом боя и был слышен за много километров. С тех пор в народе стали говорить: «Шумело место это когда-то в бою с французами». Вскоре после того боя лес назвали Шумным бором, а появившееся в нем селение – Шумным селом. От него, вероятно, и произошло название Шумилино.
Знаменита легендами деревня Мишневичи. Ее жители утверждают, что поговорка «погорел как Заблоцкий на мыле» родилась благодаря жившему некогда в Мишневичах пану Заблоцкому. Разбогател этот пан на том, что сплавлял по рекам Оболь и Двина лес в Ригу. Но однажды ему захотелось получить еще большую прибыль, вот и решил отвезти в Ригу мыло и обменять его на ткань. Привязал к своим плотам 2 ящика мыла по 200 килограмм в каждом, пока плоты добрались до Риги, все мыло размякло в Двинской воде. Зато белорусский язык стал богаче еще на одно меткое выражение.
В ноябре 1917 года на Шумилинщине установлена Советская власть. В 1924 году в составе Витебского округа был создан Сиротинский район с центром в местечке Шумилино.В 1928 году был создан первый на Шумилинщине колхоз «Искра», чуть позже «Новое дело» и «Красная Ловша».
Накануне Великой Отечественной войны население района составляло около 45 тысяч жителей.
В июне 1941 года Шумилинщина была оккупирована немецко-фашистскими захватчиками и разделила боль и горе всей Беларуси. С первых месяцев войны тысячи шумилинцев сражались на фронтах, в партизанских отрядах, оказывали сопротивление, будучи в подполье, каждый четвёртый из которых погиб, а четверо были удостоены звания Героя Советского Союза.
В 1942 году на территории района действовала Сиротинская партизанская бригада под руководством командира Короткина Семена Михайловича. В поселке Оболь и окрестных деревнях действовала подпольная комсомольско-молодежная организация «Юные мстители» (руководитель Ефросинья Савельевна Зенькова).
За время оккупации в районе превращено в пепел 133 населенных пункта, 8 деревень навечно внесены в длинный список на мемориальном комплексе Хатынь,погибло более пяти тысяч жителей.
23 июня 1944 года именно на Шумилинщине началась освободительная операция «Багратион». За освобождение Шумилинского района106 воинам Советской Армии присвоено звание Героя Советского Союза.На территории района война оставила 86 захоронений.
Здание железнодорожного вокзала в Шумилино единственное не пострадало в годы войны.
Дорогой ценой досталась Победа.Много выстрадал, много вынес на своих плечах наш народ, но и много сделал – восстановил разрушенное войной хозяйство, построил новые предприятия.
На Шумилинской земле была построена первая в Советском Союзе гидроэлектростанция. Первой в Республике в 1985 году была издана историко-документальная хроника «Память» Шумилинского района.
ПАМЯТНИКИ ИСТОРИИ, АРХИТЕКТУРЫ
Каждому жителю нашего района близка и дорога история своего края, воплотившаяся в исторических памятниках. На территории Шумилинского района взято на учёт 108 памятников истории и культуры, в том числе 14 памятников археологии (7 из них республиканского значения), 3 памятника архитектуры, 91 памятник истории (22 из них республиканского значения).
Самыми значимыми являются памятники архитектуры псевдорусского стиля к. ХIХ- н. ХХ вв.—Свято-Сергиевская и Свято-Успенская церкви.
- Свято-Успенская церковь, конец XIX века (д. Победа), памятник архитектуры псевдорусского стиля;
- Свято-Сергиевская церковь, XIX- XX веков (д. Лесковичи);
- Бывший усадебно-парковый комплекс Ю.Ю. Амбургера:
а) остатки усадебного дома; б) бывший дом управляющего (ныне здание музея Обольского комсомольского подполья филиала Шумилинского историко-краеведческого музея), в) фрагменты парка;
- Железнодорожный вокзал. В 1886 году введён вокзальный комплекс на станции Сиротино. В 60-х годах XX века переименован в ст. Шумилино.
Пятенка
Это духовное место, освящённое в давние времена, расположено вблизи бывшей деревни Казаногово по дороге на Слободу — километров семь от Шумилино. Сегодня место расчищено от чернолесья, поэтому часовенка видна с дороги, как только дойдёшь до конца бывшего селения. В солнечный день зрелище впечатляет своей неожиданной красотой. Рядом с часовней — колодец, попьёшь из него и сразу почувствуешь, как покидает тело усталость, как светлеет в глазах. Родниковая вода. Святая вода из ключа, который бьёт где-то из-под бывшей церкви, сбегает кристально чистыми струйками. Недалеко выложена купальная, вскоре появится отдельная место для раздевалки.
Место получило название от Параскевы Пятницы. Нашлись те одержимые краеведением люди (один их подвижников Виктор Улютенко), придавшие святому месту то значение, которое движет к паломничеству многих людей. Паломники видят возрождённые фрагменты на месте бывшей церкви, которая когда-то была безжалостно уничтожена. Сегодня здесь, на лобном месте, осталась кирпичная кладка, поросшая травой. Кирпич не рассыпался — прочный, по всему видно, старинного обжига. Остались нетронутыми во время уничтожения приступки с восточной стороны, которые вели в церковь. Этот фундамент и собираются восстановить те, кому и сегодня не изменила любовь к истории своего родного края. Они пришли до осознания простой истины: освящённая сквозь дымку столетий Пятенка и сегодня несёт большой заряд энергетики, даёт человеку жизненные и духовные силы.
Маёнтак Обаль
Найбольш магутнымі шляхціцамі на Шуміліншчыне былі прадстаўнікі польскага роду Грабніцкіх. Іх галоўным радавым уладаннем тут быў маёнтак Обаль. Першыя пісьмовыя звесткі аб Обалі датуюцца ХVI стагоддзем, калі паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У апісанні полацкай зямлі, складзеным ў 1552 годзе, засведчана, што браты Фрыдрых, Ян, Васіль Епімахавы “мають дворец отчызный на Оболи…”. Частка сяла была перададзена Гарадзецкаму манастыру Святога Міхаіла. З 1597 года гэтая частка маёнтка была ва ўладанні Езуітаў, якія з’явіліся ў Полацку пасля вызвалення горада Стэфанам Баторыем ад маскоўскага войска падчас Лівонскай вайны.
У ХVI стагоддзі маёнтак Обаль быў уласнасцю шляхціцаў Мольскіх. 6 сту-дзеня 1592 года П. Война набыў маёнтак у Адама Вольскага. Той у сваю чаргу праз тры гады прадаў маёнтак Фрыдэрыку Януш Ветрынскаму, ад яго сына праз 20 гадоў маёнтак набыла Ганна Грабніцкая з роду Войнаў.
Гаспадарам маёнтка Обаль належалі навакольныя вёскі Грэбніцы, Барсукі, Арэхава, Доўгая Ніва, Махірава, Задоры, Галавачына і іншыя. Мясцовыя жыхары ўзгадваюць пана, які валодаў землямі на беразе ракі Заходняя Дзвіна, дзе захавалася назва “панскае балота”.
У другой палове ХІХ стагоддзя побач з маёнткам Обаль была пракладзена Дынабургска-Віцебская чыгунка. На гэты час да маёнтка належала каля 2760 дзесяцін ворнай зямлі, а таксама буйныя лясныя абшары. Грабніцкія займаліся здабычай і продажам гліны і жвіру, што дазваляла вырабляць уласную цэглу, прадавалі, сплаўляючы па рацэ Обаль да Дзвіны, лес.
Сядзібны комплекс у маёнтку Обаль першапачаткова быў аднапавярховым палацам з мураваным скляпеннем. Для праектавання быў запрошаны архітэктар з Францыі. Дах палацаў быў крыты гонтам, сцены ўзведзены з цэглы. Ужо ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя тут рос стогадовы сад.
У пачатку ХІХ стагоддзя Станіславам Грабніцкім быў пабудаваны вялікі палац у стылі класіцызму. Гэта быў двухпавярховы будынак з цокальным паверхам. Будаваўся з чырвонай цэглы, быў атынкаваны. Паўночны бок выходзіў на панскі двор з шырокай пясчанай дарогай, якая ішла па кругу і падыходзіла да дому. Фасад параднага ўваходу дапоўнены чатырохкалонным порцікам. Каля сярэдніх калон стаялі дзве невялікія каменныя выявы ільвоў. Існуе паданне, што пад адным з іх быў схаваны скарб. Паўднёвы ж бок палаца звернуты да ракі Обаль.
На першым паверсе размяшчаліся памяшканні слуг, дарадца пры маёнтку, канцылярыя ці бібліятэка гаспадара. Побач тулілася дадатковая спальня. Таксама былі тры паркетныя залы, вокны якіх выходзілі ў сад. Вялікую плошчу займала фае з калонамі. Пад сходамі, якія выводзілі на другі паверх, быў пакой лакея, побач месціўся пакой гаспадыні. Невялікая цёмная кладоўка побач мела назву аптэчка. З заходняга боку палаца знаходзіўся чорны выхад, пакой эканома, а таксама была кухня.
Другі паверх займалі жылыя памяшканні. Сярод іх так званае “канарэйкавае” — памяшканне, у якім гаспадар гадаваў канарэек, а пазней вырошчваў кветкі. Тут была сталовая і дзве гасцёўні. Побач з бацькоўскай спальняй месціўся дзіцячы пакой.
Обальскі палац меў вялікую бібліятэку. Яе складальнікам быў Эдвард Грабніцкі.
Вакол параднага двара былі стайні, кладоўкі, памяшканні слуг, лядоўня. Сёння акрамя рэшткаў палаца, захаваліся будынкі стайні і галоўнага флігеля, у якім гадавалі птушак для палявання. У Грабніцкіх у стайні было каля ста коней. Пры двары служыла амаль сто чалавек, былі свае шорнік, шавец, ткач. Дзейнічала ткацкая майстэрня. Для выхавання дзяцей наймалі гувернантку і настаўнікаў.
Пад будынкам палаца праходзіў падземны ход, якія выводзіў да вёскі Масцішча на супрацьлеглы бераг ракі. Часцей за ўсё падземныя хады выкарыстоўваліся ў абарончых мэтах.
Маёнтак Обаль Грабніцкія прадалі прыкладна ў 1886 годзе. Спачатку маёнтак належаў землеўласніцы Н. Ф. Метсце фон Даннерштэйн, уладанні якой складалі 452 дзесяціны.
Сярод апошніх і найбольш буйных гаспадароў на Обалі можна назваць царскага вяльможу фон Амбургера, немца па паходжанні. Сам уладар пражываў у Санкт-Пецярбурзе, а маёнтак быў яму за летнюю рэзідэнцыю. Пасля выгнання фон Амбургера палац доўгі час стаяў без догляду. Акт Полацкай павятовай камісіі ад 21 лістапада 1920 года сведчыць: пры аглядзе галоўнага корпуса выяўлены выбітыя вокны, моцна пашкоджана кафля, у адной з прыбіральняў ніжняга паверха нават гадавалі парасё. Пяць пакояў першага і тры падвальнага паверхаў былі заняты пад жыллё прамысловай міліцыі і былымі парабкамі памешчыка.
Пазней у памяшканнях палаца была адчынена школа сялянскай моладзі, пасля вайны сюды пераехаў дзіцячы дом. Пасля панскую сядзібу перадалі керамічнаму заводу пад інтэрнат. На пачатку 90-х гадоў жыхары былі выселены, а праз некаторы час тут здарыўся пажар. На сённяшні дзень былы палац мае сіратлівае відовішча.
Адзначым у заканчэнні, што ў былой гаспадарскай стайні дзейнічала мясцовая бальніца, пазней будынак перабудавалі пад інтэрнат. Сёння гэта разбураны будынак. А будынак, дзе зараз размяшчаецца музей Обальскага падполля “Юныя мсціўцы”, раней служыў галоўным флігелем.
Из истории Шумилино: улицы Сипко и Володарского
Гісторыя вуліцы Сіпко налічвае амаль 55-гадовы стаж. Гэта адна з самых доўгіх вуліц пасёлка. Яе даўжыня складае 3 кіламетры 580 метраў. На ёй размешчаны больш за сто будынкаў, жывуць 559 чалавек. Даваеннай забудовы на вуліцы не захавалася. Адзіным сведкам ваеннага ліхалецця стаў дом №54, пабудаваны ў 1941 годзе. У ім у пасляваенныя гады размяшчалася школа, бібліятэка, а па выхадных прыязджала кінаперасоўка. Затым будынак быў адданы пад жылы фонд.
У 50-ыя гады адным з забудоўшчыкаў вуліцы выступіла Сіроцінская машынна-трактарная станцыя (сёння – Шумілінскі райаграсэрвіс). На ўчастку вуліцы ад сённяшняй пракуратуры да аўтатрасы былі пабудаваныя для работнікаў станцыі драўляныя двухкватэрныя дамы. У той жа час была пабудаваная дызельная, а затым і трансфарматарная падстанцыі, якая поўнасцю электрыфікавала МТС і дала святло ў блізляжачыя дамы. Пабудаваная ў 1968 годзе праз Шуміліна гравійная дарога Віцебск-Полацк значна палегчыла і павялічыла зносіны з абласным цэнтрам, а таксама паклала пачатак забудове ўчастка вуліцы ў паўднёвым накірунку. У гэты час на вуліцы з’явіліся першыя жылыя шматкватэрныя дамы, пабудаваныя з цэглы. 70-80-я — новы этап жылой забудовы.
Некаторых будынкаў, што стаялі на вуліцы Сіпко, сёння няма. На карце пасёлка мы не знойдзем магазіна №4, які размяшчаўся ў раёне сённяшняй пракуратуры і быў вядомы пад назвай “Чапок”, бо прайсці міма яго і не зачапіцца, было проста немагчыма. Кожную нядзелю магазін адчыняўся ў шэсць гадзін раніцы, для таго, каб раннія пакупнікі, якія вярталіся з рынка пасля продажу сваёй прадукцыі, пакідалі свае грошы ў “Чапку”. Некаторыя будынкі змянілі сваё функцыянальнае прызначэнне.
Па дадзеных “Спіса населеных месцаў Віцебскай губерні” 1906 года сённяшняя вуліца Валадарскага размяшчаецца на месцы вёскі Бакачы Каравайніцкага сельскага таварыства Лаўжанскай воласці Полацкага ўезда, у 8 дварах якой пражывалі 45 жыхароў. У 1939 годзе вёска Бакачы ўвайшла ў склад Шуміліна і атрымала назву ў гонар расійскага дзеяча рэвалюцыйнага руху. Сёння працягласць вуліцы складае 793 метры. На ёй жыве 65 чалавек.