Бел
Віншуем вас з прафесійным святам - Днём друку!
Сёння гэтае свята аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій, якія забяспечваюць неад'емнае права сучаснага чалавека атрымліваць актуальную, якасную і дакладную інфармацыю.
Выключнае значэнне ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці мае раённая газета. Яна застаецца цікавай для людзей розных пакаленняў, аб'ектыўна адлюстроўвае падзеі сучаснасці, піша гісторыю раёна.
Мы ўдзячныя вам за добрасумленную працу і ўклад у развіццё інфармацыйнай прасторы Шуміліншчыны.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення, нястомнага творчага пошуку, паспяховай рэалізацыі новых ідэй, падтрымкі з боку чытачоў.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.