Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Дарагія ветэраны працы і
перадавікі вытворчасці!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Вясны і Працы!
Першамай адкрывае цэлы шэраг яркіх вясновых мерапрыемстваў. Ён аб'ядноўвае людзей розных прафесій і пакаленняў - усіх, хто ўмацоўвае эканамічны патэнцыял нашай малой радзімы, робіць яе заўтрашні дзень.
Шуміліншчына заўсёды славілася сваімі працавітымі людзьмі, выдатнымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі і майстрамі сваёй справы. З кожным годам населеныя пункты нашага краю становяцца прыгажэй, развіваецца эканоміка і ўмацоўваецца сацыяльная сфера - усё гэта заслуга жыхароў раёна, вынік агульнай штодзённай карпатлівай працы.
Дарагія шумілінцы! Дзякуй усім за працавітасць. і прафесіяналізм: ветэранам, моладзі, якая толькі пачынае сваю працоўную біяграфію, і тым, хто сёння працуе ў галінах эканомікі раёна на карысць роднай зямлі!
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім Вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, дабрабыту і выканання самых светлых надзей.
Няхай вясновае цяпло падорыць радасны настрой і надасць сіл для новых працоўных здзяйсненняў!
Шумілінскі
раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі
раённы Савет дэпутатаў