Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Дарагія сябры ! Мы рады вітаць Вас у якасці наведвальнікаў афіцыйнага сайта Шумілінскага райвыканкама.

Дарагія сябры!

Тропинками в родном селе 
И песней светлою, 
и пышным караваем, 
Любовь к простой 
Шумилинской земле
В своей душе мы щедро открываем!

Шуміліншчына - гэта край з гераічным мінулым, карані якога сыходзяць у глыбокую старажытнасць. Гэта больш за 150 рэк, ручаёў і блакітных азёр. Гэта высокія лясы і непраходныя балоты, гэта Казьянскі ландшафтны заказнік з багатай разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, помнікі гісторыі і архітэктуры, дзіўныя сляды старадаўніх легенд.

Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што той скарб дасягненняў і набыткаў , які дастаўся нам у спадчыну, цяперашняе пакаленне не толькі беражэ, але і імкнецца папоўніць і прымножыць.

Магчымасці нетраў Шумілінскага раёна дазваляюць падтрымліваць неабходную базу індустрыі будаўнічых матэрыялаў, харчовай і дрэваапрацоўчай, тарфяной галін.

Час не стаіць на месцы, але па-ранейшаму задачамі першачарговай важнасці застаюцца такія, як жыццезабеспячэнне людзей, укараненне сацыяльных стандартаў, паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя, добраўпарадкаванне. Дзякуючы падтрымцы і ўдзелу ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна, насельніцтва вядуцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, тэрыторый суб'ектаў гаспадарання, адміністрацыйных будынкаў і жылога сектара.

Прыкметна папрыгажэў сам гарадскі пасёлак Шуміліна, цэнтральны парк адпачынку, стадыён, змяніў сваё аблічча чыгуначны вакзал і дарога, прылеглая да яго, а таксама дарога рэспубліканскага значэння, якая праходзіць праз населены пункт.

Шуміліна - месца правядзення абласнога фестывалю гумару «Смяяцца не грэх», які стаў візітнай карткай горада, наведаўшы які, вы атрымаеце масу станоўчых эмоцый. Дата правядзення фестывалю рухомая і праводзіцца фестываль адзін раз у два гады.

Галоўны гонар і багацце нашага раёна - працавітыя, добрыя, адкрытыя, таленавітыя і гасцінныя людзі, якія ўслаўляюць наш багаты сваёй гісторыяй край. Кожны чалавек заслугоўвае словы вялікай удзячнасці за сваю працу, за любоў і цяпло, укладзенае ў агульную справу развіцця эканомікі нашага раёна, за прафесіяналізм, цярпенне.

Зроблена і робіцца многае. І ўсё гэта рукамі людзей, якія жывуць і працуюць тут. І працуюць не дзеля ўзнагарод, а проста на сумленне.

Падрастаючаму пакаленню ёсць з каго браць прыклад. І я думаю, што нашы пачынанні і імкненнi знойдуць свой працяг у справах маладых. Мы ўсе працуем на карысць нашага раёна, каб змяніць жыццё да лепшага, зрабіць яго цікавей, багацей, забяспечыць дастойную будучыню нашым дзецям і ўнукам на роднай шумілінскай зямлі.

Помнікаў архітэктуры ў раёне няшмат. Тым не менш, паглядзець ёсць на што - у г.п. Шуміліна захаваўся пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя будынак чыгуначнага вакзала, адзіны непацярпеўшы ў гады вайны, у в. Перамога Лаўжанскага сельсавета царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, святая Пяценка ва ўрочышчы Казаногава Сіроцінскага сельсавета, паблізу в. Горкі Дабейскага сельсавета валун Вялікі камень - самы вялікі валун у Рэспубліцы Беларусь. Недахоп славутасцяў кампенсуецца цудоўнай прыродай і найчыстымі азёрамі.

Дзякуючы цудоўнай прыродзе раён падыходзіць для актыўнага адпачынку. Мноства рэк і азёр стануць сапраўднай знаходкай для рыбаловаў і тых, хто аддае перавагу спакойнаму адпачынку на прыродзе пад акампанемент «салаўіных аркестраў». Шуміліна ўвайшло ў лік чатырох «салаўіных гарадоў», названых так рэспубліканскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Кожнаму жыхару нашага раёна блізкая і дарагая гісторыя свайго краю. У гісторыі няма лёгкіх задач і гатовых рашэнняў. Кожны перыяд выносіць свае пытанні, вырашэнне якіх патрабуе мабілізацыі сіл і энергіі, розуму і цярпення. Жыхарам Шумілінскага краю гэта па плячы, бо ў іх сэрцах жыве і заўсёды будзе жыць святое пачуццё любові і гонару за сваю малую Радзіму.

Няхай з кожным годам наша маленькая радзіма - цудоўны Шумілінскі край - становіцца ўсё лепш, выдатней і утульней!