Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
9 октября 2014

Доска почёта Шумилинского района: Людмила Григорьева

“Сустракаюся з кнігай, як з жывой істотай…”

Прачытаў фразу: “Кніга не здрадзіць: яна – твой сябар” і парадаваўся за таго, хто гэтак трапна сказаў. Словы, па-мойму, крылатыя, у іх беззапаветная любоў да кнігі.

Гэтак жа, на маю думку, самааддана любіць кнігу Людміла Мікалаеўна Грыгор’ева. І па абавязку службы (яна 28 гадоў у бібліятэчнай справе), і проста таму, што кніга, у гэтым яна пераканалася, сапраўды не здрадзіць, яна навучыць і розуму, і разважлівасці. Узахлёб чытала ў школе і класіку, і тыя кнігі, якія не патрэбны былі па школьнай праграме.

Прызналася яна ў размове: заўсёды, калі трапляла ў бібліятэку, адчувала, як соладка калоціцца сэрца, як хвалюецца яна, нібы перад самай патаемнай сустрэчай.

“Усё жыццё сустракаюся з кнігай, як з жывой істотай…” – прызнаецца Людміла Мікалаеўна. І гэта так: гэта былі таемныя сустрэчы дзвюх сябровак – дзяўчынкі з далёкага карэльскага мястэчка і кнігі. І калі давялося выбіраць сабе дарогу па жыцці, дзяўчынка выбрала бібліятэчны тэхнікум. Паехала ў Магілёў, вучылася, акрыленая і шчаслівая ехала на першую сваю сталую працу ў Шуміліна. Гэта было ў далёкім 86-м, але гады прашумелі хутка. Бо праца была па душы, бо не магла нацешыцца сваёй сям’ёй. Старэйшая дачка таксама выбрала бібліятэчную справу. Ну, чаму ж не парадавацца? І сын талковы, трывала стаіць на нагах. А тут і ўнучку “падарылі” – Ульянку. Любіць чытаць баба Люда ёй казкі. І наогул, прызналася Л. М. Грыгор’ева, нягледзячы на ўсю палымяную любоў да справы, якой прысвяціла жыццё, усё ж сям’я ў яе стаіць на першым месцы.

Няхай даруюць калегі, няхай не палічаць за нейкую здрадніцу. Шчырая яна жанчына, Л. М. Грыгор’ева. Не крывіць душой, не стараецца, як кажуць, іграць на публіку. Яна шэсць гадоў загадвае аддзелам абслугоўвання і інфармацыі. Гэта, бадай, самы важны накірунак у рабоце – данесці і прышчапіць любоў да кнігі.

Але калі ў самой гарыць гэтая любоў, то і з чытачамі лягчэй размаўляць, раіць ім, дапамагаць выбраць кнігу па інтарэсах і па густу. – Няпраўда, што людзі менш чытаюць, – пераканана Людміла Мікалаеўна. – Тыя, хто чытаў, і чытаюць. І дзяцей сваіх прывучаюць да гэтага, а тыя – сваіх дзяцей. Інтэрнэт калі і “паглыне” кнігу, то вельмі няскора. Увогуле чытанне па манітору хутка стамляе, а тут можам і прысесці на крэсла, і стаіцца недзе…

Шчырая яна жанчына, Людміла Мікалаеўна. І ўдумлівая . Яна верыць, што тэма Вялікай Айчыннай яшчэ доўга будзе жыць у сэрцах людзей і кнігах. А вера гэтая ў яе з самога дзяцінства, калі вучыліся на медалях і ордэнах бацькі. Яго ўжо няма ў жывых, усё адно сёння, калі піша сцэнарый якога-небудзь свята, прымеркаванае падзеям вайны, на вачах з’яўляюцца слёзы…

Імя Л. М. Грыгор’евай занесена на раённую Дошку гонару. Пачэсна і заслужана!

Мікалай МАРОЗ.

Все новости

Интернет-ресурсы