Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
“Цяляткі, яны ж як дзеткі, ім галоўнае ўвага і клопат”
Валянціна Мікалаеўна Рэпнікава з цеплынёй расказвае пра сваіх падапечных. Зараз зіма, як кажуць, не сезон, і іх у яе не так многа, як бывае вясной – калі масавыя ацёлы. Тады да сотні маленькіх цялятак трапляе да цялятніцы, якая з асаблівым клопатам тройчы на дзень выпойвае з бутэлечкі і выкормлівае іх у першы месяц жыцця.
“Цяляткі, яны ж як дзеткі, ім галоўнае ўвага і клопат”, – усміхаецца жанчына. Можна толькі ўявіць, колькі ўвагі патрэбна такім вось малым.
Але ж у Валянціны Мікалаеўны столькі вопыту і ведаў, што ніякія перашкоды не страшныя. І вынік не прымушае сябе чакаць – цяляткі ад такой “мамкі” выходзяць укормленымі, некаторыя “асабліва ешчыя” часам і да 80 кілаграмаў набіраюць у вазе.
“Ды як працаваць без выніку у такіх умовах, якія створаны на сучасным малочнатаварным комплексе Башні”, – пераканана цялятніца. Менавіта з увядзеннем у строй такога буйнога комплексу шэсць год таму В. М. Рэпнікава, якая мела за плячыма вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю (заафак БСГА) і дагэтуль працавала ў гаспадарцы заатэхнікам, рашылася змяніць прафесію. Не кардынальна, праўда, але ж…
“Я тут сама за сябе адказваю і за свой участак работы. І ад таго, як працую, залежыць мой матэрыяльны дабрабыт, – кажа Валянціна Мікалаеўна. – Дарэчы, умовы працы і зарплата мяне задавальняюць”.
А наогул В. М. Рэпнікава родам з Аршаншчыны, з Барані. У Башні пасля заканчэння Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума трапіла ў далёкім 83-м па размеркаванні. Башні спадабаліся ёй яшчэ раней, калі праходзіла практыку. Тут выйшла замуж, атрымала ад гаспадаркі кватэру, нарадзіла дваіх дзетак.
Час праляцеў вельмі хутка, дзеткі ўжо самі сталі бацькамі і падарылі дваіх унучкаў – Глеба і Мацвея. Так што ёсць сэнс у жыцці, ёсць любімая работа, ёсць сям’я, павага і аўтарытэт калег. Ёсць прызнанне.
Сёлета прозвішча Валянціны Мікалаеўны Рэпнікавай, цялятніцы малочнатаварнага комплексу Башні ААТ “АграБаравінка”, занесена на раённую Дошку гонару.
Алена РАТНІКАВА