Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
2 октября 2014

Н. В. Лузгина: «Учитель – это не профессия, это стиль жизни»

“Настаўнік – гэта не прафесія, гэта лад жыцця”

Апошні раз фотаздымак гэтай жанчыны красаваўся на першай старонцы раённай газеты крыху больш за 5 год. Тады Ніне Уладзіміраўне Лузгіной, настаўніцы матэматыкі Шумілінскай СШ №1, было прысвоена ганаровае званне “Жанчына года Шуміліншчыны”.

І вось зноў прызнанне – настаўніца прадстаўляе сёлета на раённай Дошцы гонару педагагічную гвардыю. З зайздросным пастаянствам прозвішча матэматыка Лузгіной з’яўляецца на старонках газеты, калі агучваюцца перамогі вучняў і іх настаўнікаў на разнастайных алімпіядах і конкурсах.

Прафесіяналізм, патрабавальнасць, пастаянная праца над сабой. Адданасць калектыву (33 гады працуе ў СШ №1), дзецям, сям’і. А яшчэ справа гонару – падрыхтаваць вучняў па матэматыцы так, каб яны маглі па сваіх балах быць канкурэнтаздольнымі з гімназістамі і ліцэістамі і прайсці на бюджэт. І яны праходзяць, і вучацца, і дзякуюць сваёй настаўніцы за ўсё, што яна для іх зрабіла. Формула, здавалася б, простая. Але паспрабуй кіравацца ёй усё жыццё! І ці не адсюль поспех і высокія вынікі? І такая вялікая колькасць таленавітых дзяцей, якія дзякуючы настаўніцы Лузгіной дабіліся многага на матэматычным попрышчы.

Прычым Ніна Уладзіміраўна і пасля школы трымае цесныя сувязі са сваімі выпускнікамі: дае парады, калі просяць, перажывае, радуецца іх удачам, ганарыцца. Здавалася б, столькі вопыту і напрацовак, што можна ўрэшце і расслабіцца. Ды дзе там, Ніна Уладзіміраўна Лузгіна сабе і зараз такога не можа дазволіць, не ў яе характары.

Планы, канспекты, падрыхтоўка да ўрокаў, факультатываў, алімпіяд, пазакласных мерапрыемстваў. Ну, хіба ў чым не можа сабе адмовіць, дык гэта ў чытанні мастацкай літаратуры. А яшчэ аддушына – чатырохгадовы ўнучак Пашачка, якому Ніна Уладзіміраўна гатовая прысвяціць усю сябе.

“Настаўнік – гэта не прафесія, – кажа Н. У. Лузгіна. – Настаўнік – гэта лад жыцця”. І ёй такі лад падуладны і да таго ж даспадобы.

Алена КАРПУШЭНКА.

Все новости

Интернет-ресурсы