Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
10 ноября 2014

Районная Доска почета: Любовь Егоровна Каштанова

Гарантуе якасць шумілінскіх сыроў

Той факт, што Любоў Ягораўну Каштанаву не толькі не адпусцілі на заслужаны адпачынак, калі прыйшоў час, але яшчэ і вылучылі ад прадпрыемства на раённую Дошку гонару, сведчыць пра яе высокі прафесіяналізм, пра тое, што яе веды, уменні і вопыт – надзвычай каштоўныя. Можна таксама зрабіць высновы, што жанчыну цэняць і паважаюць калегі, бачаць у ёй не толькі прафесіянала сваёй справы, але і чалавека важкіх маральных якасцяў.

Любоў Ягораўна скончыла Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці і ўжо 36 год працуе лабарантам хімбаканалізу вытворчага цэха ААТ “Малако”. Гэта надзвычай адказны ўчастак работы ў вялікай справе вытворчасці сыроў.

Любоў Ягораўна са сваімі калегамі ў адказе за якасць вырабляемай прадукцыі, за аўтарытэт вытворчасці ў цэлым, калі хочаце. Вось партыя сыроў пайшла, скажам, на Расію. Любая прэтэнзія да якасці прадукцыі можа пацягнуць за сабой нежартоўныя праблемы. Тут вам і аўтарытэт, і ацэнка работы. Але такіх прэцэдэнтаў, можна сказаць, не бывае: лабараторыя мае самае сучаснае абсталяванне, спецыялісты пастаянна павышаюць сваю кваліфікацыю.

Любоў Ягораўна з веданнем справы гарантуе, што шумілінскія сыры – якасныя. І мы ёй верым. Гэта жанчына наогул пакідае ўражанне чалавека праўдзівага і сціплага. Яна з удзячнасцю ўспрымае ўсё, што дае ёй жыццё, любіць родных, людзей наогул. Добразычлівы позірк, мяккая сціплая ўсмешка, шчырасць у выказванні думкі – усё гэта раскрывае Любоў Ягораўну як прыемнага суразмоўцу, сумленнага чалавека, простую, добрую жанчыну. Яна ўпэўнена, што ў любой справе варта праяўляць працавітасць і добразычлівасць. І тады ўсё атрымаецца, усё будзе добра.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Все новости

Интернет-ресурсы