Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Такія работнікі, як пашпартыстка УП ЖКГ Наталля Пятроўна Зайцава, для кожнай арганізацыі, як каштоўная знаходка. Старанная і добразычлівая, яна заўсёды ўмее пачуць чалавека, унікнуць у ягоныя праблемы, зрабіць усё, што ёй па сілах. Безумоўна, такія работнікі фарміруюць імідж сваёй арганізацыі, мацуюць яе аўтарытэт.
Між тым, Наталля Пятроўна пераканана, што нічога надзвычайнага яна не робіць. І тут яна не крывіць душой. Сціплая па натуры, шчырая, спакойная, яна проста не ўмее па іншаму, не ўмее быць абыякавай і няўважлівай да людзей, не лічыць за цяжкасць зноў і зноў расказваць, тлумачыць. Гэта ёй за трынаццаць год работы на гэтай пасадзе зразумела ўсё да дробязей, а чалавек, які ўпершыню сутыкнуўся з неабходнасцю сабраць нейкія даведкі, бывае, не ведае, дзе і з чаго пачынаць.
Пры стварэнні “аднаго акна” і паўсюднай камп’ютарызацыі былі спадзяванні, што папер стане менш. Але колькасць папак на рабочым стале пашпартысткі не змяншаецца. І для таго, каб кожны дакумент быў гатовы ў тэрмін, Наталля Пятроўна выпрацавала сваю ўласную сістэму работы.
На пытанне ж, што самае складанае і самае цікавае ў гэтай яе рабоце, Наталля адказвае коратка і грунтоўна: “Людзі”.
Як і многія іншыя жанчыны, Наталля Пятроўна працаголік. Будні яе напоўнены работай, сям’ёй. А ў выхадныя яна “адпачывае” на дачы ў вёсцы Пагарэліца пад Мішневічамі. Там жа бацькоўская хата, кажа Наталля, там не горш чым на Канарах.
Я не пыталася, ці была яна на Канарах, ды і навошта. Кожны сам для сябе вырашае, дзе і як яму жыць, працаваць, адпачываць. У Наталлі Пятроўны атрымліваецца быць гарманічнай і на рабоце, і ў сям’і, дзе яе разумеюць муж і двое сыноў, і на ўлонні бацькоўскага гнязда. А што яшчэ патрэбна? Шчасце, яно ж у простых рэчах, а не за воблакамі.
Аліна ПЯТРОВА