Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Шумилинский районный исполнительный комитет Аллея Славы г.п.Шумилино Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Сквер воинской славы г.п.Шумилино
Шумилинский районный исполнительный комитет
Шумилинский районный исполнительный комитет
Аллея Славы г.п.Шумилино
Храм святителя Николая Чудотворца г. п. Шумилино
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Сквер воинской славы г.п.Шумилино
23 января 2015

Шумилинская районная Доска почёта: Илзе Тириня

Накарміць, напаіць, выхадзіць

Гэту жанчыну летам і восенню можна сустрэць у лесе і на полі з пакетам ці кошыкам. Яна збірае лекавыя травы. Сушыць на зіму некалькі ахапкаў крываўніку, святаянніку, піжмы. Назапашвае і дубовую кару – таксама лячэбная.

“У мяне многа пацыентаў, так што і лекаў трэба многа”, – усміхаецца Ілзэ Янаўна Цірыня, даярка фермы Амбросавічы ААТ “Прыазёрны мір”.

“Пацыентамі” жанчына называе сваю групу кароў і нованароджаных цялятак.

“У жывёлы, як і ў людзей, не бывае так, каб не хварэлі, – кажа Ілзэ Янаўна. – Антыбіётыкі – гэта крайні выпадак, калі бязвыхадная сітуацыя. А так можна вылечыць народнымі спосабамі, пры дапамозе травак”.

У яе групе, можна сказаць, самыя здаровыя каровы і цяляты. І гэта пры тым, што Ілзэ Янаўне даверылі адзін з самых складаных ўчасткаў работы – навацельных кароў. Маючы за плячыма больш як дваццаць гадоў работы ў жывёлагадоўлі, жанчына з упэўненасцю сцвярджае: менавіта ад раздою залежыць, ці будзе карова малочнай. Таму стараецца. Даглядае кожную карову як сваю ўласную. І вынік навідавоку – за адну дойку каровы даюць па вядру малака. Дарэчы, за мінулы год надой на карову ў групе Ілзэ Янаўны склаў 4874 кілаграмы малака, а валавы надой – 143,3 тоны.

“Ды няма ніякіх асаблівых сакрэтаў у маёй рабоце, – кажа І. Я. Цірыня. – Галоўнае, каб у кароўніках было чыста і суха, у кармушках ляжала сянцо, каб давалі жывёле сянаж, кукурузу і канцэнтраты. Ну, а яшчэ да кожнай кароўкі трэба падыходзіць з любоўю. Гэта я ведаю дакладна. Усвядоміла, калі яшчэ жыла з бацькамі ў Латвіі і там вучылася на даярку, потым працавала.

А ў Беларусь пераехала ў пачатку 90-х гадоў, калі ў Латвіі распаліся калгасы. На Шуміліншчыне жывецца і працуецца не горш. У нас сучасная ферма, дзякуючы новым малакаправодам праца даяркі значна аблегчана”.

Дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко з задавальненнем расказаў пра адну з лепшых даярак фермы Амбросавічы, якая і прыйдзе раней на работу (каб для прафілактыкі напаіць цялятак “гарбатай” з лячэбных траў), і затрымаецца вечарам, калі трэба, і дапаможа прыняць ацёлы. “Я люблю сваю работу, – шчыра кажа Ілзэ Янаўна. – Працую з задавальненнем”. І ёсць вынік.

У мінулым годзе прозвішча аператара машыннага даення І. Я. Цірыні было занесена на раённую Дошку гонару.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Все новости

Интернет-ресурсы