Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Старшы лейтэнант Воранаў Вячаслаў Воранаў шчыра прызнаецца, што работа ў органах унутраных спраў імпанавала яму яшчэ з юнацтва. Ведаў, што дапамагаць людзям – гэта пачэсна. І мэтанакіравана ішоў да сваёй мары: у Санкт-Пецярбурзе закончыў інстытут знешнеэканамічных сувязяў, эканомікі і права, атрымаў спецыяльнасць “юрыст”. Вось ужо пяць гадоў Вячаслаў Воранаў працуе ў РАУС.
Працуе так, што калектыў адзінагалосна вылучыў яго на раённую Дошку гонару. “Ён стараецца, а галоўнае – у яго гараць вочы, – кажа пра свайго работніка намеснік начальніка міліцыі А. Ю. Арлоў. – Малады, ініцыятыўны, поўны сіл і энергіі, ён перажывае за справу і працуе лепш за іншых”.
Вячаслаў спачатку быў участковым інспектарам, а цяпер выконвае абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. У мінулым годзе В. Воранаву прысвоена званне старшага лейтэнанта. Ён арганізуе работу ўчастковых, усяляк дапамагае ім, у адказе за прафілактыку правапарушэнняў і забеспячэнне парадку на розных масавых мерапрыемствах.
Вячаслаў Воранаў ніколі не пройдзе міма таго, хто трапіў у бяду, ён адрэагуе на бойку ці хуліганства. Нават калі ў водпуску ці на выхадным, нават ноччу. Гэта пра такіх работнікаў кажуць: у міліцыянераў выхадных не бывае. Пытаемся, што сёння хвалюе маладога работніка РАУС. “Не ідуць да нас хлопцы на працу. А дарэмна. Цікавая работа і галоўнае, ведаеш: ты патрэбны людзям”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.