Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00 (понедельник -
пятница), 8.00 - 20.00 (выходные, праздничные дни).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
“Урач лечыць чалавека, а ветэрынар – чалавецтва”
Святлана Аляксандраўна Окунева нарадзілася і вырасла ў невялікай вёсачцы Далуева, бацькі былі паважанымі працалюбівымі жывёлаводамі, а сям’я трымала нямала жыўнасці. Дзяўчына вучылася старанна, і калі ў перадвыпускным класе адправіліся на прафарыентацыйную экскурсію ў Віцебскі ветэрынарны інстытут, сумненняў у выбары прафесіі не засталося.
Вось ужо 26 год працуе Святлана Аляксандраўна Окунева ў ветэрынарыі, з іх 23 гады – у Шумілінскай ветстанцыі. Зараз займае пасаду загадчыцы Шумілінскай участковай ветлячэбніцы.
Як сама прызнаецца, прафесія ў яе вельмі няпростая і нялёгкая, але ж сумненняў і расчараванняў у правільнасці калісьці абранай дарогі ніколі не ўзнікала. А іх і не можа быць, калі чалавек разумее важнасць ветэрынарнай справы наогул, калі бязмежна любіць жывёлу, калі разумее яе, як кажуць, “з паўслова”.
“Вы ведаеце, жывёла не размаўляе, але яна больш пачуццёвая і эмацыянальная, і можа без слоў расказаць пра свае праблемы і балячкі, – кажа Святлана Аляксандраўна. – Жывёла ўмее плакаць, усміхацца. І ў мяне выпрацавалася прывычка размаўляць з ёй, як з чалавекам”.
Аб’ёмы работ у ветэрынара вялікія, ветурач у адказе за прафілактычныя і прышчэпачныя мерапрыемствы ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” (а гэта больш за тры з паловай тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, плюс прыватны сектар).
А яшчэ Святлана Окунева любіць лес. Яна там па-сапраўднаму адпачывае, ён яе падсілкоўвае душэўна, надае жыццёвых сіл. Мяккая і надзвычай сціплая па сваёй натуры, жанчына вельмі арганічна адчувае сябе менавіта ў прыроднай цішы.
“І я шчаслівая, што мяне разумее і падтрымлівае мая сям’я: муж і сын, – прызнаецца жанчына. – Мы разам выязджаем і ў грыбы, і ў ягады, і проста пагуляць у лесе.” А яшчэ Окуневы не-не, ды і адправяцца на экскурсію. Пабывалі ў Нясвіжы, Міры, Мінску. Мараць пра паездку ў Санкт-Пецярбург.
Акадэмік Паўлаў сказаў неяк: “Урач лечыць чалавека, а ветэрынар – чалавецтва”. С. А. Окунева запомніла гэтыя словы яшчэ са студэнцтва, яны ёй надаюць упэўненасці, яны пацвярджаюць важнасць і высакароднасць прафесіі. Таму і працуе Святлана Аляксандраўна сумленна, адказна і прадумана. І высокапрафесійна. Яна ведае як ніхто: праблемы ў сельскай гаспадарцы напрамую ўплываюць на жыццё і бяспеку кожнага з нас.
Алена КАРПУШЭНКА.