Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10
Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45
Горячая линия:
8 (02130) 5 70 45
8.00 - 13.00, 14.00 - 17.00
(понедельник - пятница), 8.00 - 20.00 (суббота, воскресенье).
E-mail:
shumric@vitebsk.by
Не кожны ведае, што галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Канстанцін Фёдаравіч Баканаў у медыцыну трапіў зусім не выпадкова, нават, у нейкай ступені рамантычна. У свой час ён займаўся мотакросам. Гэты небяспечны від спорту прывёў будучага ўрача да сур’ёзнай траўмы каленнага сустава. І пакуль ён ляжаў у бальніцы і лячыў свой сустаў, паспеў не толькі паправіць здароўе, але і раз і назаўсёды вызначыцца з будучай прафесіяй. Гэтага запалу хапіла, каб, не паступіўшы з першага разу (не дабраў 0,5 бала), на другі год усё ж скарыць Віцебскі медыцынскі інстытут. І жыццё апраўдала гэту настойлівасць.
Канстанцін Фёдаравіч вельмі арганічны ў прафесіі. Уявіць яго на іншым месцы працы, не ў белым халаце – цяжка. Ён заўжды ў добрым настроі, гатовы падтрымаць гаворку. Здаецца, нават ноччу яго разбудзі – ён апіша дэмаграфічную абстаноўку ў раёне на гэту хвіліну.
Работа Шумілінскай ЦРБ за мінулы год была прызнана лепшай у вобласці па мадэлі канчатковых вынікаў. За аснову браліся паказчыкі здароўя насельніцтва. У гэтым годзе нашым медыкам таксама пакуль удаецца ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі. “І наогул, – заўважыў галоўны ўрач, – апошнія тры гады мы год ад году канстатуем павышэнне ўзроўню здароўя насельніцтва”. І немалая заслуга ў гэтым кіраўніка медыцынскай галіны раёна.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА